3 траўня 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя падрабіла статыстыку для ўступлення ў еўразону

5
Грэцыя падрабіла статыстыку для ўступлення ў еўразону

Пра гэта заявіў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild (пераклад - vedomosti.ru) заявіў, што Грэцыя ў 2001 г. набыла еўразону пасля падробкі неабходных для гэтага дакументаў. «Гэта праўда. Грэцыя стала сябрам еўразоны пасля падробкі статыстычных матэрыялаў», - сказаў ён, дадаўшы, што дагэтуль вінаваціць сябе ў гэтым.

Юнкер таксама адзначыў, што з 2001 г. працэдура ўступлення краіны ў еўразону зведала сур'ёзныя змены. Цяпер незалежная служба Еўрастат можа старанна праверыць статыстычныя звесткі ўсіх краін - сябраў ЕЗ. «Еўропа вучыцца на сваіх памылках», - дадаў ён, заявіўшы, што не хацеў бы выхаду Грэцыі з еўразоны.

Пачынаючы з 2003 г. Грэцыя некалькі разоў пераглядала ВУП. Еўракамісія патрабавала ад кіраўніцтва краіны прывесці метады ацэнкі эканомікі да нормаў Еўрастата. У 2006 г. у еўразоне адбыўся скандал - у той год Еўрастат прыйшоў да высновы, што ВУП краіны на 25% вышэйшы, чым уважае нацыянальная статыстычная служба. Амелія Торэс, якая займала на той момант пасаду прэс-сакратаркі еўракамісара ў эканоміцы і грашовай палітыцы ЕЗ, заявіла, што краіны ЕЗ часцяком пераацэньваюць ВУП, але, як правіла, на 1-2%. У выпадку з Грэцыяй неабходны беспрэцэдэнтны перагляд, казала яна.

У 2006 г. Financial Times са спасылкай на неназванага чыноўніка Еўракамісіі пісала, што Афіны не раз фальсіфікавалі эканамічную справаздачнасць. Статыстычныя звесткі былі падробленыя Грэцыяй і ў 1981 годзе для ўступлення ў Еўразвяз. Высветлілася гэта толькі праз дзевяць гадоў, сцвярджала крыніца газеты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках