26 красавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Чакаецца змена кіраўніцтва МТЗ

16
СМІ: Чакаецца змена кіраўніцтва МТЗ
ФОТА: С. КОСЦІНА

Прапанова накіраваная Лукашэнку.

Найбліжэйшым часам можа змяніцца кіраўнік Менскага трактарнага завода. Пра гэта tut.by паведамілі тры не звязаныя адна з адной крыніцы.

«Прапанова была накіраваная кіраўніку дзяржавы. Апошняе слова за ім», - сказаў адзін з суразмоўцаў. Іншая крыніца ўпэўненая, што «пастанова наконт гендырэктара МТЗ ужо прынятая і нават прызначаны ягоны пераемнік». Але яна адмовілася назваць ягонае імя. «Сёння на заводзе ўсе абмяркоўвалі сыход Фёдара Дамаценкі», - распавяла трэцяя крыніца.

Што тычыцца прычын кадравай ракіроўкі, то быў «комплекс пытанняў». «Пэўная праца на МТЗ праведзеная. Але заводу патрэбныя свежыя ідэі. Ягоны патэнцыял значна вышэйшы. Плюс трэба развязаць клубок наяўных праблем», - сказаў суразмоўца.

Варта сказаць, што ў траўні 2017 года Дамаценку прапаноўвалі на пасаду губернатара Менскай вобласці. Але пасля была прынятая іншая пастанова.

11 жніўня 2014 года Лукашэнка даў дабро на прызначэнне Фёдара Дамаценкі генеральным дырэктарам Менскага трактарнага завода. Дыктатар выказаў надзею, што ён выведзе працу МТЗ на новы ўзровень, значна дадасць у вытворчасці, якасці і збыце прадукцыі.

Да гэтага Фёдар Дамаценка быў паўтара года памочнікам Лукашэнкі - галоўным інспектарам Менску. У 2010 годзе яго прызначылі старшынём Маладзечанскага райвыканкама. 27 гадоў Дамаценка прапрацаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе. Прайшоў шлях ад шараговага інжынера да першага намесніка генеральнага дырэктара ў развіцці - тэхнічнага дырэктара.

У прэс-службе МТЗ паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй аб кадравых перастаноўках. Атрымаць каментар у Фёдара Дамаценкі цягам дня не ўдалося. На гэтым тыдні карэспандэнты tut.by ўзялі інтэрв'ю ў гендырэктара МТЗ, і ні пра якую адстаўку гаворкі не ішло. Ён быў бадзёры і выношваў планы далейшага кіраўніцтва заводам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках