30 красавiка 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Брудная» нафта Расеі абыходзіцца ўсё даражэй

2
«Брудная» нафта Расеі абыходзіцца ўсё даражэй

У трубах «Дружбы» ўсё яшчэ ўтрымліваецца да 9 мільёнаў барэляў некандыцыйнай сыравіны.

У першыя дні траўня праз нафтаправод «Дружба» ў Беларусь стала паступаць першая кандыцыйная расейская нафта, якая нібыта адпавядае ўсім міжнародным нормам і стандартам, што азнаменавала яе перапампоўванне на Мазырскі НПЗ, з папярэдняга перапампоўвання «бруднай» нафты ў рэзервуары расейскага ЛПДС «Унеча», піша ўкраінскі блогер «Злы адэсіт» для inforesist.org.

Тады паведамлялі, што з 10 да 11 траўня пачнецца абмежаваная пастаўка нафты ў Еўропу, і «Дружба» запрацуе так, нібыта і не было ніякага непаразумення з хлорам замест «чорнага золата» ў трубах.

Тады я наўскідку прыкінуў, колькі каштавацьме такі прастой Расеі з улікам таго, што экспарт у гэтым кірунку спыніўся з 19 красавіка.

За 20 дзён прастою РФ не паставіла б 14 млн барэляў нафты, акрамя якіх блізу 9 млн барэляў выявіліся «бруднымі». Груба кажучы, страты толькі на нафце, а не на ачышчальных, рамонтных і іншых работах, склалі б $1,4 млрд. Але, зноў жа - склалі б...

Справа ў тым, што «на сёння» нафтаправод «Дружба» па-ранейшаму не функцыянуе і перапампоўванне нафты ў Польшчу і Нямеччыну не ажыццяўляецца. Прычынай таму наяўнасць у нафтаправодзе ўсё той жа «бруднай» нафты, якую дагэтуль не выціснулі, хоць рапартавалі пра гэта яшчэ ў пачатку траўня.

На сёння, паводле наяўнай інфармацыі, у трубах усё яшчэ ўтрымліваецца да 9 млн барэляў некандыцыйнай сыравіны, кошт якой перавышае $600 млн.

Такім чынам да тых 9 млн «брудных» барэляў і тых 14 млн не пастаўленых, якія мелі б месца быць, калі б «Дружба» запрацавала 10-11 траўня, сёння трэба ўжо дадаць блізу 8,5 млн барэляў, якія не паставілі з 10 да 22 траўня, а гэта больш за $566 млн.

Калі прасумаваць усе гэтыя звесткі, нават без уліку рамонтных і прафілактычных работ, а ў будучыні, магчыма, яшчэ і судовых пазоваў, але з улікам змянення коштаў на рынку нафты, то мы з вамі атрымаем сціплую лічбу - блізу $2 млрд.

Аднак, казаць пра тое, што праблемы развяжуцца найбліжэйшымі днямі, не даводзіцца і, мяркуючы з усяго, сапраўдныя праблемы ў Расеі яшчэ толькі наперадзе. І гэта без уліку запаганенага нафтаправода «Дружба», чыё змесціва павольна, але ўпэўнена ўплывае на ўнутраны стан труб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках