29 красавiка 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас пра «атрутную» нафту: Для вызначэння шкоды патрэбны яшчэ месяц

3
Румас пра «атрутную» нафту: Для вызначэння шкоды патрэбны яшчэ месяц
СЯРГЕЙ РУМАС

Чыноўнік абмяркуе нафтавае пытанне з расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.

У аўторак, 21 траўня, Лукашэнка сабраў чыноўнікаў на нараду аб эканамічных пытаннях. На ёй абмеркавалі пытанне і няякаснай расейскай нафты. Нагадаем, шкода, прычыненая абсталяванню, ацэньваецца на 30 млн даляраў, а недаатрыманая выгада пакуль яшчэ непадлічаная, паведамляе kp.by.

- Сёння рана казаць пра нейкія канкрэтныя лічбы. Таму што ўся шкода яшчэ не палічаная беларускай стараной. Гэта працяглы працэс. Мы разлічваем, што для канчатковага вызначэння шкоды будзе патрэбны яшчэ адзін месяц, - цытуе belta.by прэм'ер-міністра Сяргея Румаса.

На гэтым тыдні Сяргей Румас сустрэнецца з расейскім прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, каб абмеркаваць нафтавае пытанне. Акрамя таго, беларуская і расейская старана ўжо падрыхтавалі дарожную карту аднаўлення паставак нафты.

- Сёння асноўная задача - гэта вызваліць транзіт, каб Беларусь магла атрымліваць плату за транзіт нафты, які ідзе праз яе тэрыторыю, - дадаў Сяргей Румас.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках