26 красавiка 2024, Пятніца, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ў дамах моладзевых актывістаў прайшлі ператрусы

4
У Берасці ў дамах моладзевых актывістаў прайшлі ператрусы

У некаторых для экспэртызы канфіскаваныя тэлефоны, флэш-карты, налепкі і літаратуру.

Раніцай 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Берасця прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесці агляд на месцы пражывання. Пра гэта стала вядома праваабаронцам "Вясны".

Санкцыю на правядзенне аглядаў даў намеснік пракурора Берасця А.С. Ралінскі.

Падставай для іх правядзення сталі выяўленыя сілавікамі 30 красавіка на вуліцы Адамкоўскай улёткі са зместам «анархічнага характару». На думку супрацоўнікаў міліцыі, асобы, якія расклеілі ўлёткі, учынілі адміністрацыйнае правапарушэнне, бо парушылі правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.

На сёння вядома пра тры выпадкі аглядаў. У некаторых з хлопцаў для экспэртызы канфіскаваныя тэлефоны, флэш-карты, налепкі і літаратуру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках