Зяленскі распусціў Раду і прызначыў датэрміновыя выбары
37- 21.05.2019, 18:02
- 26,440
Выбары ў Вярхоўную Раду Украіны прызначаныя на 21 ліпеня.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спыніў паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады VIII склікання.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе №303/2019 ад 21 траўня, які апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе кіраўнікоў дзяржавы.
«Кіруючыся ч. 2 арт. 77, ч. 6, 7 арт. 83, п. 1 ч. 2 арт. 90 Канстытуцыі Украіны і ў адпаведнасці з п. 7, 8 ч. 1 арт. 106 Канстытуцыі Украіны пастанаўляю: спыніць датэрмінова паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання; прызначыць пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны на 21 ліпеня 2019 года», - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Зяленскі даручыў Кабінету Міністраў забяспечыць фінансаванне выбарчай кампаніі.
Указ уваходзіць у дзеянне з дня апублікавання.