26 красавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крым будзе дэакупаваны, Данбас таксама»: у Маскве правялі адзіночныя пікеты

3
«Крым будзе дэакупаваны, Данбас таксама»: у Маскве правялі адзіночныя пікеты
ФОТА: FACEBOOK.COM/VERADOLGOPJAT

Актывісты прайшлі са сцягам крымскіх татараў па цэнтральных вуліцах Масквы, а таксама выходзілі з плакатамі ў розных месцах сталіцы РФ.

Такім чынам яны выказалі падтрымку крымска-татарскаму народу ў Дзень памяці ахвяр генацыду 18 траўня, піша Цензор.НЕТ са спасылкай на Крым.Реалии.

"Сёння мы пікетавалі на Лубянцы, ля Салавецкага каменя, а таксама на ўскрайку Лубянскай плошчы... Мы разгарнулі крымска-татарскі банэр на знак салідарнасці з нашымі сябрамі. Крым будзе дэакупаваны, Данбас таксама. Новага генацыду крымскіх татараў не будзе! Далей пікеты прайшлі ля метро "Арбацкая", потым па старым Арбаце мы пранеслі плакат крымскіх татараў і банер "Крымскім татарам LIBERTE", - распавяла карэспандэнту Крым.Реалии адная з актывістак Вера Лаўрэшына.

Фото: facebook.com/veradolgopjat

Паводле інфармацыі Медыязоны, каля Чырвонай плошчы затрымалі пікетоўца Цімура Карымава, які стаяў з плакатам супраць пераследаў крымскіх татар.

ФОТА: facebook
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках