21 кастрычнiка 2019, панядзелак, 2:05
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Патрабуюцца намаганні ўсяго Захаду, каб дэмакратыя перамагла і ў Беларусі

3
Андрус Кубілюс: Патрабуюцца намаганні ўсяго Захаду, каб дэмакратыя перамагла і ў Беларусі
АНДРУС КУБІЛЮС
ФОТА: DELFI

Лідары беларускай апазіцыі сустрэліся з літоўскімі парламентарыямі.

Лідары беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, сустрэліся ў Вільні ў будынку Сэйма з уплывовымі літоўскімі палітыкамі. Падрабязнасці сустрэчы - у рэпартажы карэспандэнта Charter97.org з Вільні.

«Нас турбуе тое, што адбываецца ў Беларусі, тое, як развіваецца ўнутраная сітуацыі... тым больш што доўгі час мы не бачым пазітыўных змен у кірунку дэмакратыі. Патрабуюцца намаганні ўсяго Захаду, каб дэмакратыя перамагла ў такіх краінах як Расея і Беларусь», - заявіў Андрус Кубілюс, былы прэм'ер-міністр Літвы і сябра Сэйма ад партыі кансерватараў. Уплывовы і вядомы літоўскі палітык, прысутнічаў на сустрэчы ў літоўскім парламенце з Паўлам Севярынцам і Мікалаем Статкевічам.

Падчас сустрэчы з літоўскімі палітыкамі і дзеячамі грамадскіх арганізацый прадстаўнікі беларускай апазіцыі паведамілі аб анэксіі, якая пагражае Беларусі з боку Крамля. Мікалай Статкевіч свой выступ пачаў з таго, што выбачыўся парад літоўскім народам за тое, што беларускай апазіцыі не ўдалося спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

«Рэжым Лукашэнкі трымаецца на грашовых датацыях Масквы, без расейскіх грошай ягоны рэжым проста абрынецца. Менавіта дзякуючы дапамозе Расеі ён працягвае кіраваць. У выніку, Крэмль імкнецца інкарпараваць Беларусь у Расейскую Федэрацыю, дзякуючы чаму Пуцін і далей зможа трымацца за ўладу», - папярэдзіў Мікалай Статкевіч. Статкевіч, адзін з лідараў беларускай апазіцыі таксама звярнуў увагу літоўскіх палітыкаў, на тое, што ў Беларусі даўно не існуе незалежных выбараў, ні парламенцкіх, ні тым больш прэзідэнцкіх.

У сваю чаргу, Павел Севярынец адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна пагаршаецца, у краіне ўжо як мінімум дзевяць палітвязняў. Са слоў Севярынца, набірае папулярнасць новы трэнд: сталінізм. Апазіцыянер, таксама звярнуў увагу на залежнасць Лукашэнкі ад падачак Крамля.

«Трэба разумець, што Лукашэнка не гарант незалежнасці, ён гатовы аддаць ключы ад незалежнасці, толькі б застацца ва ўладзе. Больш за тое, Лукашэнка - ментальна савецкім чалавек, які ніколі не стане еўрапейцам», - заявіў Павел Севярынец.

Адказваючы на пытанні літоўскіх палітыкаў, аб сітуацыі з АЭС у Астраўцы, Севярынец падкрэсліў, што атамная станцыя, не з'яўляецца беларускім праектам, а атамнай бомбай, якую Крэмль размясціў на мяжы з Літвой, і за будаўніцтвам якой назірае правадыр Беларусі.

«Калі ў генералаў з Расеі ёсць вар'яцкі план уварвання ў Еўропу і краіны Балтыі, яны могуць для гэтага скарыстацца АЭС у Астраўцы як гіганцкай атамнай бомбай», - дадаў Севярынец.

І Севярынец, і Статкевіч, казалі аб тым, што для развязання праблемы АЭС у Астраўцы ўмяшання спатрэбіцца ўсяго Захаду.

Эгідыюс Варэйкіс, літоўскі парламентарый, які прысутнічаў на сустрэчы з беларускімі палітыкамі, падкрэсліў, што ён не верыць у тое, што Лукашэнка зможа ператварыцца ў дэмакрата. На думку палітыка, пакуль рэжым дзейнага прэзідэнта Беларусі не будзе знішчаны, дэмакратыі у Беларусі не будзе. Лінас Бальсіс, літоўскі палітык і дэпутат Сэйма задаваўся пытаннем, колькі актывістаў знаходзіцца ў партыях, якімі кіруюць Севярынец і Статкевіч, і як у іх атрымліваецца дзейнічаць ва ўмовах палітычнага ціску з боку ўладаў.

«Беларускае грамадства змянілася, калі раней рэжым крытыкавала пераважна моладзь, то сёння яго ненавідзяць і жыхары сельскай мясцовасці, якія ўжо не ў стане існаваць на мізэрныя заробкі», - адказаў літоўскаму палітыку Статкевіч.

Статкевіч, зноў падкрэсліў, што ўлада правадыра Беларусі ўтрымліваецца на грошы Крамля, дзякуючы якім фінансуецца двухсоттысячнае войска сілавікоў, што тэрарызуе насельніцтва Беларусі. На думку Статкевіча, горш за ўсё тое, што большасць беларускіх сілавікоў з'яўляюцца прарасейскімі.

Вынікі сустрэчы падвёў Жыгімантас Павілёніс, кансерватар і чалец парламенцкага камітэта замежных спраў.

«Па-першае, нашы беларускія сябры, мяркуюць, што аптымальным спосабам для развязання праблемы АЭС у Астраўцы з'яўляецца стварэнне кааліцыі заходніх краін, якія маглі б запатрабаваць яе прыпынення не толькі ў Менска, але і ў Масквы. І па-другое, не камунікаваць з Лукашэнкам», - рэзюмаваў Павілёніс.