У Польшчы прынялі 59-ю пастаўку звадкаванага газу
3- 15.05.2019, 11:58
- 10,077
Польшча ўзмацняе сваю энэргетычную бяспеку.
У газавы тэрмінал у Свінавуйсці паступіла чарговая 59 пастаўка звадкаванага газу, - паведаміў «Радыё Польшчы» прэзідэнт акцыянернага таварыства Polskie LNG Павел Якубоўскі падчас XI Еўрапейскага эканамічнага кангрэса ў Катавіцах.
Гэты газ для Польскага нафтавага і газавага канцэрна паступіў з Катара.
Павел Якубоўскі падкрэсліў, што тэрмінал у Свінавуйсці - гэта польскае «акно ў свет», «звязны з глабальным рынкам звадкаванага газу».
«Звадкаваны газ Польшчы патрэбны ў кантэксце бяспекі паставак, гнуткасці ў выбары вытворцаў і метадаў выкарыстання», - падкрэсліў прэзідэнт акцыянернага таварыства Polskie LNG.
Тэмы, звязаныя з энэргетыкай і энэргетычнай бяспекай Польшчы - адны з вядучых на XI Еўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцы.