27 красавiка 2024, Субота, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Паспрабую з кожнай гульнёй станавіцца лепшай

9
Вікторыя Азаранка: Паспрабую з кожнай гульнёй станавіцца лепшай
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: ADAM PRETTY/GETTY IMAGES

Беларуска пракаментавала няпростую перамогу над Элінай Світолінай.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка шчаслівая пасля цяжкай перамогі над украінкай Элінай Світолінай на прадстаўнічым турніры ў Рыме (4:6, 6:1, 7:5), паведамляе pressball.by.

- Гэта быў такі драматычны матч - шмат прыпыненняў, усе гэтыя справы з дажджом. Цяжка давялося. Але я шчаслівая, што змагла пакінуць у баку ўсе непрыемныя акалічнасці, згуляць у свой тэніс, выстаяць у цяжкія хвіліны і потым прадэманстраваць найлепшыя якасці.

Агулам атрымаўся матч вельмі высокай якасці. Радая, што прайшла далей, паспрабую з кожнай гульнёй станавіцца лепшай. Рух надзвычай важна пры гульні на грунтавым пакрыцці, і мне прыемна, што я ўсё больш і больш упэўнена рухаюся, лепш прыстасоўваюся да корту.

Наступная спаборніца - Даніэль Колінз. Я ўжо сустракалася з ёй у гэтым годзе, у Акапульцы. Будзе цікава паглядзець, як яна адчувае сябе на гліне. Мы з ёй ніколі не гулялі на такім корце, цытуе афіцыйны сайт WТА-тура.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках