25 красавiка 2024, Чацвер, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады знішчылі крыжы ў Курапатах

278
Улады знішчылі крыжы ў Курапатах
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Напярэдадні Вялікадня ў Беларусі знішчылі крыжы.

«У Курапатах сёння раніцай пачалі зносіць крыжы. Нагналі тэхнікі», - паведаміў nn.by сведка.

Журналісты паведамлялі, што ДАІ заблакавала пад'езды да Курапатаў, не дазваляла спыняцца каля скандальнай рэстарацыі «Поедем поедим». Здалёку былі бачныя тэхніка і рабочыя.

«Ва ўладаў вясновае абвастрэнне: у Курапатах проста цяпер тэхніка пад аховай невядомых людзей у цывільным зносіць крыжы. Грамадскія актывісты заклікаюць ехаць ва ўрочышча», - дадаў тэлеграм-канал «Баста».

Сайт «Радыё Свабода» вёў онлайн-трансляцыю з Курапатаў.

13.48 Актывістка Ганна Шапуцька заявіла журналістам: «Тое, што сёння знеслі крыжы ў Курапатах, падкрэслівае нечалавечую, і нават антычалавечую сутнасць сённяшняй улады. Каму напярэдадні свята Вялікадня магла прыйсці ў галаву такая ідэя? Зразумела каму: нашы чыноўнікі несамастойныя ў сваіх пастановах і падпарадкоўваюцца аднаму чалавеку, Лукашэнку. З ім жа яны і падзеляць адказнасць за тое, што адбылося сёння ў Курапатах».

11.58 Асноўную частку крыжоў з перыметра Курапатаў вывезлі.

Фота: «Наша Ніва»

11:43 Ніну Багінскую зноў затрымалі, калі яна бегла да крыжоў. Актывістку брутальна затрымлівалі пяцёра міліцыянтаў. Яе павезлі ў аўтобусе з танаванымі шыбамі.

11.39 Палкоўнік міліцыі спрабуе перашкодзіць журналістам здымаць затрыманні ў Курапатах.

11.41 Ніна Багінская здолела вырвацца на волю.

Фота: «Наша Ніва»

11.30 У Курапатах затрымалі Ніну Багінскую.

Фота: «Наша Ніва»

11.28 У Курапатах затрымалі актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова.

11.26 У Курапаты на абарону крыжоў выйшла актывістка Ніна Багінская.

Фота: «Наша Ніва»

11.25 У Курапатах затрыманы грамадскі актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

11.00 Стала вядома, што ў Курапатах затрымалі лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які пратэставаў супраць дзеянняў камунальнікаў і міліцыі.

Фота: «Радыё Свабода»

«На 10.30 у Курапатах знесеныя 70 крыжоў», - паведаміў грамадскі актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Актывіст Зміцер Каспяровіч паведаміў «Радыё Свабода», што прыехаў у Курапаты, дайшоў да пагорка ў Курапатах, вядомага ў народзе як «Галгофа», але там яго сустрэлі міліцыянты і далей не пусцілі. Ён бачыў тэхніку, супрацоўнікаў у цывільным і будаўнікоў.

Каспяровіч аб'ехаў вакол Курапатаў на аўтамабілі і ўбачыў, што ўздоўж дарогі па ўсім перыметры тэрыторыі, на ягоныя падлікі, павалена агулам ужо блізу 100 крыжоў - як мяркуецца, гэта тыя крыжы, якія трапляюць па перыметры на трасу, дзе будзе ўсталяваная агароджа.

10.19 У Курапатах затрымалі аднаго з лідараў БХД Паўла Севярынца.

Палітык прыехаў ва ўрочышча, каб перашкодзіць зносу крыжоў. На відэа, якое Павел Севярынец апублікаваў у «Фэйсбуку», відаць, як да палітыка падышлі супрацоўнікі АМАПу і са словамі «ў машыну - хутка!» Затрымалі яго.

Фота: tut.by
Напісаць каментар 278

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках