Архангельскія партызаны супраць крамлёўскіх акупантаў
6- ІГАР ЭЙДМАН
- 20.04.2019, 14:28
- 15,657
У Расеі пачынаецца новы этап супраціву?
Архангельскія партызаны падпалілі два драўляныя масты, якія выкарыстоўваліся для праезду тэхнікі на будоўлю смеццевага палігона. Да гэтага ў Архангельскай вобласці і рэспубліцы Комі ішлі мірныя дэманстрацыі супраць ператварэння рэгіёнаў у смеццевую звалку, на якой збіраюцца нажывацца маскоўскія чыноўнікі і алігархі. Пратэсты ўлады праігнаравалі, а іхнія ўдзельнікі зазналі адміністрацыйны ціск.
Характэрна, што менавіта ў Архангельску некалькі месяцаў таму Міхаіл Жлобіцкі зладзіў у будынку ФСБ выбух на знак пратэсту супраць фабрыкацыі справаў і катаванняў. Даведзеныя да роспачы людзі пераходзяць ад мірнага пратэсту да партызанскай барацьбы. У Архангельску пачынаецца новы этап супраціву?
Ігар Эйдман, «Фэйсбук»