Замест Зяленскага на дэбаты з Парашэнка на ICTV прыйдзе дарадца
73- 15.04.2019, 19:58
- 26,875
Гэта вынікае з анонсу на сайце тэлеканалу.
Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі не прыйдзе сёння ў студыю ICTV на «Свабоду слова», каб дэбатаваць з прэзідэнтам краіны Пятром Парашэнкам.
Замест яго ў праграме возьме ўдзел дарадца Зяленскага, былы міністр фінансаў Аляксандр Данілюк. Гэта вынікае з анонсу на сайце тэлеканалу, паведамляе liga.net.
Учора, 14 красавіка, падчас свайго выступу на НСК Алімпійскі, куды таксама не з'явіўся Зяленскі, Парашэнка запрасіў яго на эфір канала ICTV 15 красавіка.