26 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотарэпартаж: Як у Берасці прайшла самая масавая акцыя з 2017 года

3
Фотарэпартаж: Як у Берасці прайшла самая масавая акцыя з 2017 года
ФОТА: RACYJA.COM

Сёння традыцыйнае кармленнем галубоў у Берасці перарасло ў масавыя мітынг і шэсце супраць акумулятарнага завода.

У шэсці ўзялі ўдзел больш за 500 чалавек, гэта значыць акцыя стала самай масавай з часоў «дармаедскіх» пратэстаў 2017 года.

Некалькі разоў пратэстоўцы счапляліся рукамі і адбівалі ў міліцыі і АМАПу сваіх паплечнікаў, якіх спрабавалі затрымаць.

ФОТА: RACYJA.COM

Нагадаем, перад выходнымі ў Берасці затрымалі і да суда адправілі ў ІЧУ 10 праціўнікаў завода, у тым ліку аднаго з лідараў ініцыятыўнай групы Дзям'яна Лепесевіча і маці дваіх дзяцей Кацярыну Басаргіну.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх узялі за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (артыкул 23.34 КоАП). Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра шэсці па вуліцы Савецкай 7 красавіка, падчас якога людзі скандавалі лозунгі супраць завода.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках