29 красавiка 2024, панядзелак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассельгаснагляд» абвінаваціў Беларусь у падмане

19
«Рассельгаснагляд» абвінаваціў Беларусь у падмане

«Рассельгаснагляд» даў дадатковы каментар датычна абмежавання паставак у РФ яблыкаў і грушаў.

«Рассельгаснагляд» даў дадатковы каментар датычна абмежавання паставак у Расею яблыкаў і грушаў з Беларусі. Ва ўстанове адзначылі: зрабілі гэта таму, што садавіна і гародніна паступаюць з Беларусі «з выкарыстаннем ашуканскіх схемаў у абыход фітасанітарных кантрольных пастоў», без дакументаў і маркіроўкі, але пакункамі і складам падобныя на беларускую прадукцыю.

У Рассельгаснаглядзе падкрэслілі, што з 2018 года сістэматычна выяўлялі пастаўкі санкцыйнай прадукцыі пад выглядам беларускай у суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў Беларусі. Установа прасіла сваіх беларускіх калегаў узмацніць кантроль фітасанітарнай сертыфікацыі прадукцыі, якая пастаўляецца ў РФ, а таксама паведамляла пра неабходнасць расследаваць кожны факт паставак санкцыйнай прадукцыі з несапраўднымі звесткамі пра краіну паходжання.

«У Рассельгаснагляду ёсць усе падставы меркаваць, што Рэспубліка Беларусь сертыфікуе санкцыйную прадукцыю пад выглядам беларускай», – падкрэслілі ва ўстанове.

З прычыны адсутнасці актуальнай інфармацыі пра беларускія прадпрыемствы – вытворцу, аб'ём вытворчасці і захаванне, а таксама таго факту, што прадукцыя, якая пастаўляецца з Беларусі, падобная на санкцыйную, Рассельгаснагляд з 12 красавіка часова абмежаваў пастаўкі яблыкаў і грушаў з Беларусі да ўрэгулявання гэтай сітуацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках