Рассельгаснагляд забараніў увоз яблыкаў і груш з Беларусі
18- 10.04.2019, 12:37
- 17,877
Пад выглядам беларускай прадукцыі ў РФ можа пастаўляцца санкцыйная прадукцыя.
Рассельгаснагляд з 12 красавіка забараняе ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі, бо не выключае, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў РФ можа пастаўляцца прадукцыя з краін, у дачыненні да якіх уведзеныя харчовыя санкцыі.
Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. Паводле ягоных слоў, з 1 да 7 красавіка на мяжы было затрымана 36 аўто з гэтай прадукцыяй без дакументаў. Ён падкрэсліў, што садавіну спрабавалі завезці незаконна.
Акрамя таго, затрымана 66 самаходаў з яблыкамі і грушамі, якія фітасанітарная служба Беларусі сертыфікавала як садавіну беларускага паходжання, аднак, як нагадаў Данкверт, у мінулым годзе «беларускія калегі нам заяўлялі, што айчынныя яблыкі і грушы ў іх скончыліся яшчэ ў лютым».