5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адкуль такія лічбы?»: У Баранавічах прыйшлі першыя «дармаедскія» рахункі

45
«Адкуль такія лічбы?»: У Баранавічах прыйшлі першыя «дармаедскія» рахункі

У «дармаедскую» базу трапіў кожны 15-ы жыхар Баранавічаў.

Непрацоўныя жыхары горада Баранавічы атрымалі першыя «поўныя» паведамленні аб аплаце паслуг ЖКГ. Якую колькасць жыхароў горада гэта кранула і чаму плата за камуналку для «дармаедаў» вырасла значна больш, чым яны чакалі, даведаўся сайт intex-press.by.

«Адкуль такія лічбы?»

Жыхарка горада Ірына разам з мужам і дзіцем пражывае ў аднапакаёвай кватэры. Уласнікам жылля з'яўляецца ейны муж, і ён - адзіны, хто прапісаны на гэтай жылплошчы, бо Ірына з дзіцем зарэгістраваныя на іншым адрасе.

Ірына працуе, а ейны муж праз праблемы са здароўем афіцыйна не працаўладкаваны.

- Муж не сядзіць дома, не лайдачыць, але афіцыйна працу знайсці не можа, бо медкамісію не пройдзе. У прынцыпе, нам ёсць за што жыць, мы не скардзімся, - распавядае суразмоўца.

Са слоў Ірыны, у сярэдзіне сакавіка яны з мужам атрымалі рахунак і выніковая сума іх, мякка кажучы, здзівіла: камуналка за іх «аднапакаёўку» вырасла ў 2,5 разы.

- Плата за падагрэў вады, павялічыўся з 5,8 да 58 рублёў! Так, мы ведалі, што мужу, як непрацоўнаму, гэтую паслугу ЖКГ будзе налічваць поўным коштам. Але ніхто не казаў, што гарачая вада падаражэе ў 10 разоў. Як такое магчыма? Адкуль такія лічбы? - абураецца яна.

Ірына распавядае, што, з ейных падлікаў, гарачая вада павінна была падаражэць разоў у пяць, бо цяпер, калі верыць звесткам камунальнікаў, субсідаваны тарыф складае 20% ад «поўнага». А ўлічваючы тое, што выдатак гарачай вады ў іх сям'і невялікі - 4-5 кубоў на месяц, муж і жонка разважылі, што здужаюць павялічаныя плацяжы.

- Мы не сталі займацца пераафармленнем кватэры на кагосьці іншага ў спробе пазбегнуць поўнага тарыфу на гарачую ваду. Але мы не думалі, што гэты тарыф вырасце на столькі! - кажа Ірына. - Калі гэты тарыф, згодна з якім нам налічылі плату за падагрэў вады, - стоадсоткавы, то раней, атрымліваецца, нам ваду наогул задарма грэлі?

Чаму такія вялікія сумы

Нягледзячы на тое, што тэрміны выстаўлення першых «поўных» рахунка для «дармаедаў» ссунулі з лютага на сакавік, плаціць за падагрэў вады паводле стоадсоткавага кошту ім давядзецца за два папярэднія месяцы: і за студзень, і за люты, растлумачылі ў Баранавіцкай гарадской камісіі садзейнічанню занятасці і ў адзіным разлікова-даведачным цэнтры г. Баранавічы. БО за гарачую ваду, выкарыстаную ў студзені, яны ўжо заплацілі субсідаваным тарыфам, цяпер ім зрабілі пераразлік за гэты месяц.

Менавіта таму рахункі, якія прыйшлі афіцыйна непрацоўным грамадзянам, апынуліся значна цяжэйшымі, чым многія з іх чакалі.

Колькі жыхароў горада атрымалі «поўныя» рахункі

Як распавёў Рыгор Касабуцкі, старшыня Баранавіцкай гарадской камісіі «ў каардынацыі работы для садзейнічання занятасці», квітанцыі аб аплаце паслуг ЖКГ, у якіх плату за падагрэў вады налічылі поўнымі тарыфамі, адправілі па 754 адрасах. Бо з некаторымі непрацоўнымі ўласнікамі і наймальнікамі кватэр жывуць такія ж «не занятыя ў эканоміцы» іх сямейнікі, стоадсоткавыя тарыфы пры налічэнні платы за гарачую ваду выкарысталі да 899 жыхароў горада.

- Усе гэтыя людзі былі загадзя праінфармаваныя аб тым, што яны лічацца ў базе «не занятых у эканоміцы» і што плаціць за падагрэў вады ім давядзецца эканамічна абгрунтаванымі тарыфах. Чальцы камісіі наведвалі іх на месцы жыхарства, цягам трох папярэдніх месяцаў адпаведная інфармацыя была надрукаваная ў паведамленнях аб налічэнні платы за паслугі ЖКГ, - кажа Рыгор Касабуцкі.

У базе - кожны 15-ы гараджанін

Са слоў Рыгора Касабуцкага, усяго ў базе звестак людзей, «не занятых у эканоміцы», у Баранавічах лічыцца блізу 12 тысяч чалавек, але гэтая лічба ўвесь час мяняецца. Тым, хто не можа ўладкавацца на працу самастойна, ён раіць звяртацца «у камісію садзейнічання занятасці» або ва ўправу па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках