Менчукі выканалі «Тры чарапахi» пасля затрымання Вольскага
4- 25.03.2019, 19:26
- 24,729
Жыхары сталіцы адмовіліся разыходзіцца пасля масавых затрыманняў музыкаў.
У Менску затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія збіраліся даць бясплатны канцэрт у цэнтры Менска.
Пасля затрымання музыкаў менчукі выканалі вядомую песню Лявона Вольскага.
Відэа апублікаваў YouTube-канал nn.by.