Круізны лайнер Viking Sky дабраўся да порта
- 24.03.2019, 16:55
- 11,969
Эвакуацыя пасажыраў з лайнера, які патрапіў у аварыйную сітуацыю ля берагоў Нарвегіі, спыненая.
Як паведамляе CNN (пераклад - «УНІАН»), эвакуацыя пасажыраў карабля па паветры прыпыненая. Усяго ратавальнікі эвакуавалі з судна 479 чалавек. У выніку здарэння на караблі пацярпелі 20 чалавек, ім усім надалі медыцынскую дапамогу.
Нагадаем, 23 сакавіка лайнер страціў цягу рухавікоў і паслаў сігнал бедства. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў небяспечных водах, узнікла небяспека сутыкнення судна са скаламі.
На лайнеры знаходзіліся блізу 1300 чалавек. Ратавальнікі пачалі эвакуацыю людзей па паветры.
Сёння на судне здолелі запусціць тры з чатырох рухавікоў, лайнер адправіўся да найбліжэйшага порта ў суправаджэнні буксіраў.