На акцыі ў Менску запатрабавалі вызваліць палітвязняў
1- 24.03.2019, 14:53
- 11,867
Удзельнікі Дня Волі прынеслі партрэты Фядыніча, Жамчужнага і Барановіча.
На мітынгу-канцэрце да Дня волі ў Менску сабралася блізу тысячы чалавек. Выступілі кіраўнікі апазіцыйных партый, паведамляе «Еўрарадыё».
Некалькі ўдзельнікаў акцыі паднялі плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязняў Святаслава Барановіча і Міхаіла Жамчужнага, а таксама спыніць пераслед кіраўнікоў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.