У Менску джып пратараніў мур спецпадраздзялення «Алмаз»
18- 24.03.2019, 12:49
- 26,043
Здарэнне адбылося сёння а 8:00.
На вуліцы Кальварыйскай у Менску джып серабрыстага колеру спрабаваў адарвацца ад даішнікаў. Звярнуў у двары, і на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў бетонную агароджу базы спецпадраздзялення МУС «Алмаз», паведамляе nn.by.
У выніку кіроўца проста пратараніў плот, у ім утварылася вялізная дзірка, і вылецеў на алмазоўскую аўтастаянку.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца знаходзіўся ў стане ап'янення. Ён застаўся жывы, аднак моцна парэзаўся праз разбітае шкло.