28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Беларусі гуркі каштуюць амаль у 10 разоў даражэй, чым у Польшчы

24
Фотафакт: У Беларусі гуркі каштуюць амаль у 10 разоў даражэй, чым у Польшчы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Паказваем фота цэннікаў на гуркі ў крамах Беларусі, Польшчы, Літвы і Расеі.

«Чытаю пра цэны ў Менску 30 рублёў (блізу 14 даляраў). Высылаю для параўнання кошт агуркоў грунтавых і цяплічных у Польшчы - 5,99 злотых (1,6 даляра). Розніца амаль у 10 разоў! Ды і ўсе прадукты ў Польшчы нашмат таннейшыя, нягледзячы на дарагія газ, электрычнасць, заробкі», - напісаў наш чытач з Польшчы. Tut.by сабраў фота цэннікаў на гуркі ў крамах Беларусі, Польшчы, Літвы і Расеі.

У некаторых менскіх крамах агуркі прадаюць за 12 рублёў за кілаграм. За такую суму можна купіць як мінімум кілаграм якаснай свініны. У цэлым жа гуркоў таннейшых за 7 рублёў за кілаграм складана знайсці ў продажу.

ЦЭННІКІ НА ГУРКІ Ў КРАМЕ MAXIMA Ў ВІЛЬНІ. У ПЕРАЛІКУ НА РУБЛІ - 3,84 РУБЛЯ
ЦЭННІКІ НА ГУРКІ Ў МАСКОЎСКІХ КРАМАХ. У ПЕРАЛІКУ НА БЕЛАРУСКІЯ РУБЛІ - АД 5,5 ДА 5,8 РУБЛЯ
ЦЭННІКІ НА ГУРКІ Ў КРАМЕ BIEDRONKA Ў БЕЛАСТОКУ. У пераліку на беларускія рублі - 5,1 РУБЛЯ
ЦЭННІКІ НА ПАШКОДЖАНЫЯ ГУРКІ Ў ВУЛІЧНЫМ НАМЁЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ. У ПЕРАЛІКУ НА БЕЛАРУСКІЯ РУБЛІ - 1,7 РУБЛЯ
ЦЭННІКІ НА ГІШПАНСКІЯ ГУРКІ Ў ПОЛЬСКІХ КРАМАХ. У ПЕРАЛІКУ НА БЕЛАРУСКІЯ РУБЛІ - 3,4 РУБЛЯ
ЦЭННІКІ НА ГУРКІ Ў КРАМАХ БЕЛАСТОКА. У ПЕРАЛІКУ НА БЕЛАРУСКІЯ РУБЛІ - 5,1 РУБЛЯ
ЦЭННІКІ НА ГУРКІ Ў КРАМЕ GREEN У МЕНСКУ
Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках