Відэафакт: Фанаты «Арсеналу» зладзілі авацыю Глебу на «Эмірэйтс»
6- 22.02.2019, 20:28
- 23,388
Выхаду экс-гульца «Арсенала» чакалі многія.
Выхаду экс-гульца «Арсенала» чакалі многія. І на 58-й хвіліне Аляксей Бага пашкадаваў публіку. Праз амаль 11 гадоў пасля сыходу з лонданскага клуба некалі зорка «кананіраў» зноў заззяла на знаёмым газоне, піша «Трибуна».
Каментатар справядліва адзначыў: так моцна трыбуны не апладзіравалі нават свайму Сакрацісу, выпушчанаму Эмеры парай хвілін раней.
Відэа гістарычнага моманту.
Мэнэджарка клуба Наталля Марчанка таксама зафіксавала вяртанне Глеба. Гэта вельмі душэўна.
Пасля матчу беларус запісаў адмысловае відэа для сацсетак «Арсенала», дзе ў суме яно набрала ўжо амаль 300 тысяч праглядаў. «Хлопцы, прывітанне. Дзякуй за ўсё, неверагодная атмасфера. Дзякуй вялікі за падтрымку, я ніколі не забуду гэтага. «Арсенал» назаўжды ў маім сэрцы. Дзякуй, хлопцы, і ўдачы», - сказаў Глеб.
“This is unbelievable… thank you very much for the support. I’ll never forget this - Arsenal is always in my heart!” 😍
— Arsenal FC (@Arsenal) 21 февраля 2019 г.
❤️ Alex Hleb pic.twitter.com/qqspq32uNx
У твітэры Глебу ў адказ прызнаваліся ў каханні.
А ў каментарах у інстаграме часцей за ўсё сустракалася адно і тое ж слова. Так - гэта слова «Легенда».
Сам «Арсенал» таксама быў рады зноў бачыць Алекса ў паўночным Лондане.
Усё ж такі ў Глеба і «кананіраў» вельмі прыгожая гісторыя.