4 траўня 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе стварылі прэпарат супраць страты памяці ў пажылым узросце

11
У Канадзе стварылі прэпарат супраць страты памяці ў пажылым узросце

Прэпарат будзе рэкамендаваны да паўсядзённага ўжывання пажылым людзям ад 55-60 гадоў.

Эксперыментальны прэпарат, які аднаўляе слабыя клеткі мозгу, дае надзею на лячэнне страты памяці, праблемы з прыняццем рашэнняў і псіхічных парушэнняў, якія ў людзей часта ўзнікаюць пад старасць, піша theguardian.com.

Клінічныя выпрабаванні лекаў пачнуцца праз два гады. У выпадку пацверджання яго бяспекі, а таксама эфектыўнасці, прэпарат будзе рэкамендаваны да паўсядзённага ўжывання пажылым людзям ад 55-60 гадоў.

На гэты момант лабараторныя выпрабаванні паказалі, што навыкі памяці ў старых мышэй паляпшаліся ўжо праз гадзіну пасля прыёму. Адбываецца хуткая ліквідацыя ўзроставага дэфіцыту працоўнай памяці.

А пасля двух месяцаў ужывання мазгавыя клеткі, якія скараціліся, аднаўлялі сваю працу на поўную моц.

Навукоўца з Цэнтра залежнасці і псіхічнага здароўя ў Таронта Іт’ен Сібіель сказаў, што прымяненне прэпарата нацэленае не толькі для лячэнне «нармальнага» скарачэння кагнітыўных магчымасцяў, якое прыводзіць да паступовай страты памяці, але і ў выпадку ўзнікнення парушэнняў, якія ў людзей часта звязаныя з дэпрэсіяй, шызафрэніяй і хваробай Альцгеймера.

На рынку цяпер няма лекаў, якія б былі прызначаныя для паляпшэння памяці ў старасці або пры псіхічных разладаў. Аднак, навукоўцы з Таронта перакананыя, што іх распрацоўка зможа нават павярнуць працэс страты памяці, стымулюючы канкрэтныя клеткі, звязаныя з навучаннем і запамінаннем, адраджаючы іх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках