Хакеісты «Дынама» аднымі з першых у Беларусі могуць атрымаць «папіццот»
13- 22.02.2019, 14:44
- 16,480
Лукашэнка пагражаў зрэзаць заробкі хакеістам да $500.
Падчас наведвання Лукашэнкам Вайсковай акадэміі курсанты паднялі і тэму спорту. Дыктатар прыстрашыў беларускіх хакеістаў заробкам $500 у выпадку няўдалых гульняў, паведамляе яго прэс-служба.
- Мы мільёны даляраў растрацілі [на ХК «Дынама-Мінск»], і дзе яны цяпер? «Беларуськалій» спыніў іх фінансаваць і правільна зрабіў - будуць банкрутамі. За што плаціць? Перамаглі - разлічваем, аддаём. Саступілі - пяцьсот даляраў, - сказаў Лукашэнка.
Гаворка пра спорт зайшла, калі курсанты закранулі пытанне пра выступы беларускай каманды на ралі-рэйдзе «Дакар». Дыктатар выказаў упэўненасць, што беларускі экіпаж найбліжэйшымі гадамі падыме свой узровень і будзе займаць высокія месцы.
Адзін з курсантаў прапанаваў накіроўваць беларускія экіпажы і на іншыя прэстыжныя гоначныя спаборніцтвы. Лукашэнка адзначыў, што гатовы гэта падтрымаць, калі з'явяцца людзі, якія будуць мець магчымасць не проста патрабаваць грошы на выступы, але і займаць добрыя месцы.
- Усё, што тычыцца спорту, выжывальнасці і паказу нашага духу, я заўсёды падтрымаю. Але не так, як звычайна да мяне прыходзяць: «Дайце кучу грошай, набудзьце гэта і гэта, я паспрабую», - растлумачыў ён.