З пятніцы па дарогах Менска будзе ездзіць ваенная тэхніка
20- 22.02.2019, 9:48
- 20,614
Пра гэта папярэдзіла Міністэрства абароны.
Міністэрства абароны на гэтых выходных праводзіць мерапрыемствы комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі. У сувязі з гэтым, на дарогі агульнага карыстання будзе выведзена колавая вайсковая тэхніка.
"22 лютага будзе ажыццяўляцца перамяшчэнне колавай тэхнікі па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Берасцейскай, Менскай і Магілёўскай абласцях, а 23 і 24 лютага – у Менскай і Віцебскай абласцях», – сказана ў паведамленні ўстановы.
Кіроўцаў папрасілі быць вельмі ўважлівымі.