Пуцін распавёў пра сыход у хакей пасля 2024 года
8- 12.02.2019, 19:54
- 20,481
Пра гэта прэзідэнт РФ заявіў на сустрэчы з падманутымі дольшчыкамі.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з грамадскасцю ў рамках абмеркавання нацпраекта «Жыллё і гарадское асяроддзе» пажартаваў, што пасля сыходу са сваёй пасады зоймецца хакеем. Стэнаграма сустрэчы апублікаваная на сайце Крамля.
ТАСС удакладняе, што падчас сустрэчы адзін з падманутых дольшчыкаў, назваўшы сябе былым гульцом у хакей, папрасіў Пуціна дапамагчы «як хакеіст хакеісту».
«Хакеіст я яшчэ той... Я ўсё ж такі займаюся цяпер іншай працай. Потым ужо, пазней, перайду ўжо ў прафесійную хакейную лігу, калі ў мяне будзе менш абавязкаў па сённяшнім месцы працы», - сказаў у адказ прэзідэнт РФ.
Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Пуціна мінаюць ў 2024 годзе.