5 траўня 2024, Нядзеля, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампенсацыя за «брудную нафту»: Лукашэнка ўдвая скараціў апетыты

7
Кампенсацыя за «брудную нафту»: Лукашэнка ўдвая скараціў апетыты

Але нават з кампенсацыяй у такой суме ніякай яснасці няма.

Беларусь працягвае намагаць на кампенсацыі за пастаўкі "бруднай" расейскай нафты, якія адбыліся вясной 2019 года. Але сума, на якую прэтэндуе наша краіна, за паўгода скарацілася ўдвая, паведамляе "Еўрарадыё".

У чэрвені Мазырскі НПЗ, на які трапіла забруджаная хлорарганікай расейская нафта, праз канцэрн "Белнафтахім" выставіў "Раснафце" рахунак на $155 млн, пра гэта пісала расейская газета "Коммерсант". Цяпер жа амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі перамоў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, называе значна больш сціплую лічбу: блізу $70 млн.

Але нават з кампенсацыяй у такой суме ніякай яснасці няма.

"Мне падалося, што 6 снежня [у гэты дзень сустракаліся прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі. - заўв.] знайшло развязанне гэтае пытанне, была згода і прэм'ера Расеі аб тым, што гэтак жа, напрыклад, як вугорская кампанія MOL адрэгулявала з "Транснафтай": за кожны барэль бруднай нафты - кампенсацыя $15, - цытуе Сямашку БелТА. - гэта б задаволіла і нас. Але ў суботу [калі сустракаліся Лукашэнка і Пуцін. - заўв.] гэта ўжо неяк па-іншаму ўсё прагучала".

Са звестак "Коммерсанта", на Мазырскі НПЗ патрапіла 370 тысяч тон забруджанай расейскай нафты. Але Беларусь можа патрабаваць кампенсацыю не толькі за гэта, але і за страчаны прыбытак Наваполацкага НПЗ - хлараваная нафту да яго не дайшла, але ён вымушаны быў працаваць на няпоўную загрузку. Таксама шкода была прычыненая нафтаправоду "Дружба" - пра гэта казаў Аляксандр Лукашэнка. Ён ацэньваў суму магчымай кампенсацыі больш як на $100 млн, а з разлікаў газеты "Ведомости" шкода магла скласці ад $271,3 млн да $435,3 млн.

Сямашка таксама намякнуў на тое, што існуюць розныя методыкі падліку страт.

"Абодва заводы працавалі напаўсілы, гэта страты выгады, страта прыбытку, можна адгэтуль палічыць. На наступным тыдні павінен прыехаць Рыбакоў [старшыня канцэрна "Белнафтахім". - заўв.] з дакладна выверанымі юрыдычнымі дакументамі і выставіць гэтыя прэтэнзіі".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках