26 красавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Запрашайце на акцыю 20 снежня сваякоў, сяброў, знаёмых»

«Запрашайце на акцыю 20 снежня сваякоў, сяброў, знаёмых»

Беларусь - наш агульны дом.

У Менску сёння прайшла новая акцыя ў падтрымку незалежнасці. Пад канец акцыі адзін з кіраўнікоў руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выступіў на Кастрычніцкай плошчы:

- Сёння мы перадалі рэзалюцыю ў амбасаду РФ. Такім чынам мы папярэдзілі краіну-агрэсара аб тым, што Беларусь была, ёсць і будзе незалежнай краінай. Дзякуй вам за гэта! Жыве Беларусь!

Цяпер галоўнае - 20 снежня а 18.00 сабрацца на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай). Вельмі спадзяюся на вашу актыўнасць. Запрашайце сваіх сяброў, знаёмых, будзьце актыўныя ў сацсетках. Акрамя таго, карыстаючыся выпадкам, хачу запрасіць усіх лідараў апазіцыйных партый і рухаў на акцыю 20 снежня.

Таксама звяртаюся да дыяспары. 2 мільёны беларусаў сённяшняя ўлада выцесніла за мяжу краіны. Паважаныя сябры, мы просім салідарнасці і падтрымкі. Калі ласка, арганізуйце ў сваіх гарадах і краінах, дзе цяпер знаходзіцеся, акцыі супраць «інтэграцыі».

Мы павінны быць разам. Мы верым у вас.

Беларусь павінна быць нармальнай еўрапейскай краінай.

Не страчвайце веры! Беларусь - наш агульны дом!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках