Далучайся!
3- 7.12.2019, 14:34
- 33,473
Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікаюць сёння стаяць да вечару і прадоўжыць пратэст заўтра.
Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У ёй удзельнічаюць ужо некалькі тысячаў чалавек.
Падчас шэсця па цэнтры Менска ўдзельнікі акцыі ўвесь час скандуюць «Далучайся!». Колькасць людзей, якія ўдзельнічаюць у маршы за незалежнасць, увесь час расце.
Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікалі сёння стаяць да вечару і прадоўжыць пратэст заўтра а 12-й на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай). Арганізатары заклікалі распаўсюджваць гэтую інфармацыі ў СМІ і сацсетках.