26 красавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фірмы Русака, якога хваліў Лукашэнка, ліквідуюць

5
Фірмы Русака, якога хваліў Лукашэнка, ліквідуюць
ФОТА: SLONVES.BY

Грошай з Расеі і Афрыкі не дачакаліся.

Эканамічны суд Менска прызнаў кампаніі «Унібокс» і «Ферабокс» банкрутамі і адкрыў ліквідацыйную вытворчасць. Кампаніі Сяргея Русака, якога ў свой час Аляксандр Лукашэнка ставіў у прыклад, павінны за зіму разлічыцца з крэдыторамі. Гэта вынікае з Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве, піша tut.by.

Справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці буйнога вытворцы крон-коркаў і абсталявання для малочна-таварных фермаў «Унібокс» стартавала ў жніўні 2017 года. Нагодай сталі шматлікія пазыкі перад банкамі, бюджэтам і супрацоўнікамі холдынгу Сяргея Русака. Праблемы з'явіліся пасля ўдзелу «Унібокса» ў тэндары дзяржаўнага «Белаграсэрвісу» на пастаўку сельгасарганізацыям 225 даільных залаў, паколькі кампаніі аплацілі толькі 60% заказу. У Мінсельгасхарчу тлумачылі недаразлікі тым, што былі пастаўленыя даільныя залы паводле эканомнай схемы камплектацыі «Свінговер» замест замоўленай даражэйшай «Паралелі».

«Унібокс» некалькі разоў падаўжалі перыяд санацыі. Русак запэўніваў, што зможа аздаравіць прадпрыемства, атрымаўшы буйныя кантракты на будаўніцтва мяса-малочнага комплексу ў Расеі і заводаў жалезабетонных канструкцый у Афрыцы. Аднак сродкі на рахунак «Унібокса» да 20 верасня 2019 года так і не паступілі. План санацыi ў частцы разлікаў з крэдыторамі не выкананы, гаворыцца ў матэрыялах суда. Пазыкі кампаніі перавышаюць 58,5 мільёнаў рублёў.

Таму «Унібокс» прызналі банкрутам і адкрылі ліквідацыйную вытворчасць.

Тым жа шляхам накіравалі і «Ферабокс», аднаўленне плацежаздольнасці якога залежала ад заснавальніка – «Унібокс».

«Ферабокс», які спецыялізаваўся на вытворчасці сельгастэхнікі, за час санацыі спагнаў дэбіторскую запазычанасць памерам 1,3 млн рублёў і выплаціў пазыкі на 1,6 млн рублёў. Аднак гэтага стала недастаткова. У матэрыялах суда агульны памер крэдыторскай запазычанасці не прыводзіцца. Раней ён складаў 4,6 млн рублёў.

Ліквідацыйная вытворчасць у дачыненні да кампаній Сяргея Русака павінна закончыцца да канца лютага 2020 года. Крэдыторы спадзяюцца, што ў бізнэсоўца хопіць актываў, каб разлічыцца і з банкамі, і з працаўнікамі, і з падраднікамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках