8 траўня 2024, Серада, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Казлоў: «Інтэграцыя» ад Лукашэнкі выглядае дзікунствам

13
Мікола Казлоў: «Інтэграцыя» ад Лукашэнкі выглядае дзікунствам
МІКОЛА КАЗЛОЎ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Закрытасць перамоваў наводзіць на думкі пра здачу суверэнітэту.

«На мой погляд, Лукашэнка толькі тым і займаецца, што прадае Беларусь і яе суверэнітэт», – мяркуе кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў.

«Складваецца ўражанне, што ён якімі прыгоннымі гандлюе. За ім цэлы народ, які не мае ўяўлення, пра што ён там дамаўляецца. Гэта мне здаецца дзікунствам. А што тычыцца даверу да ягоных словаў, за чвэрць стагоддзя чаго мы толькі не чулі. Чаго ён толькі не абяцаў. Толькі адзін выпадак давайце ўспомнім – гэта газавая труба. Ён казаў, што гэта нацыянальны здабытак. Гэта наша бяспека энэргетычная. А пасля гэта раптам стала ржавай трубой, якую ён выгадна прадаў», – заявіў палітык у каментары «Радыё Рацыя».

«У гэтым уся гісторыя Аляксандра Лукашэнкі і ўвесь ён сам. Таму давяраць яму немагчыма і небяспечна. Ніхто дакладна не ведае, пра што гэтыя таемныя перамовы з кіраўніцтвам Расеі. А закрытасць наводзіць на думкі, што гэта, магчыма, гандаль краінай за спінамі народа», – мяркуе Мікола Казлоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках