1 траўня 2024, Серада, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Светлагорска: Пара заканчваць з уладай гэтых аматараў «Майбахаў» і рэзідэнцый

2
Жыхар Светлагорска: Пара заканчваць з уладай гэтых аматараў «Майбахаў» і рэзідэнцый

І змяніць уладу трэба найбліжэйшым часам.

У многіх населеных пунктах Беларусі ўлады дазволілі будаўніцтва небяспечных для здароўя людзей вытворчасцяў. Эканомія на будаўнічых матэрыялах і тэхналогіях адбіваецца на здароўі людзей. Найбольш красамоўны прыклад - Светлагорск. Жыхары горада кожную нядзелю выходзяць на галоўную плошчу, пратэстуючы супраць мясцовага завода беленай цэлюлозы. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Міхайлаў распавёў Charter97.org/b> пра тое, чаму Светлагорск заняў апошняе месца ў рэйтынгу гарадоў Беларусі, апублікаваным у мінулым месяцы:

- Прычыну мы бачым кожны дзень, усе, хто жыве тут пра яе ведаюць. Мы пераканаліся ў гэтым падчас «парламенцкай кампаніі». Жыхары горада, якія прыходзілі на пікеты «Еўрапейскай Беларусі», казалі і пра нізкія заробкі, і пра гіганцкія чэргі ў паліклініках, і пра незадаволенасць уладай наогул. Але асаблівую ўвагу безумоўна займала агульная бяда Светлагорска - завод беленай цэлюлозы. Улады кажуць, што ніякай шкоды здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю ён не чыніць, аднак усе ведаюць, што гэта няпраўда.

Атрутныя адкіды ад працы завода выкідваюцца ў атмасферу штодня. Гэта галоўная тэма гутарак у Светлагорску. На вуліцы, транспарце, грамадскіх месцах - усюды людзі абмяркоўваюць завод. Бесперапынныя галаўныя болі, боль у горле, млоснасць - гэта для нас ужо звыклыя рэчы. Пра якое здароўе людзей можа ісці гаворка, калі ўжо цяпер у нашу паліклініку не праціснуцца. Светлагорск нядаўна заняў апошняе месца ў рэйтынгу гарадоў краіны. З горада ўсе, хто жывы, уцякаюць. Астатніх проста павольна труцяць. Уладам пляваць. Нікога - ні эколагаў, ні журналістаў - да заводу не падпускаюць. Разабрацца, што там напраўду адбываецца немагчыма.

- Завод далей працуе, улады кажуць, што ўсё ў парадку. Што рабіць?

- Ці мы зменім уладу найбліжэйшым часам, ці нас проста не стане. Каму пашанцуе - з'едзе, астатніх паступова будуць труціць шкоднымі вытворчасцямі, няякаснымі прадуктамі, а для вернасці - яшчэ і АЭС пад бокам. Гэта ж тычыцца не толькі Светлагорска, гэта адбываецца ва ўсёй краіне. Ён нас за людзей не лічыць: гандлюе нашай зямлёй і нашым здароўем дзеля новых «Майбахаў» і рэзідэнцый. Пара з гэтым заканчваць, іншага выйсця ў нас няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках