2 траўня 2024, Чацвер, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар прафзвязу РЭП распавёў, куды варта адправіцца Белстату

7
Лідар прафзвязу РЭП распавёў, куды варта адправіцца Белстату
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Генадзь Фядыніч заклікае ўлады рэальна паглядзець на праблемы грамадства.

Нефармальны лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч заклікае ўлады рэальна паглядзець на праблемы грамадства - людзі не дажываюць да пенсіі, а пры жыцці цягнуць лямку у жабрацкіх умовах, піша «Белсат».

Генадзь Фядыніч раіць Белстату падлічыць, колькі людзей жыве пасля таго, як перасякае парог пенсіі. Для гэтага не трэба рабіць шырокіх даследаванняў, дастаткова прайсціся па могілках.

«Калі Белстату так хочацца паглядзець, як людзі жывуць, прайдзіцеся па могілках у абласных цэнтрах, у Менску, - заклікае Генадзь Фядыніч. - Убачыце, якія там людзі ляжаць - 47, 54, 56 гадоў. Гэта людзі, якія павінны працаваць. Чаму людзі сёння выміраюць? Чаму нас сёння менш?»

Са слоў Генадзя Федыніча, прафзвяз РЭП будзе дамагацца ад уладаў выканання ўсіх сацыяльных абяцанняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках