26 красавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе гарыць будынак каледжа: Шмат пацярпелых

7
У Адэсе гарыць будынак каледжа: Шмат пацярпелых

Горад зацягнула дымам.

У сераду, 4 снежня, у будынку Адэскага каледжа эканомікі, права і гатэльна-рэстараннага бізнэсу пачаўся пажар, паведамляе nv.ua.

Паводле звестак ратавальнікаў, пажар узнік на трэцім паверсе шасціпавярховага будынка. Плошча загарання складае блізу 700 м кв.

Праходзіць эвакуацыя.

Як паведамляе Думская, дом на рагу Пушкінскай і Траецкай вуліцаў – помнік архітэктуры. Акрамя каледжа там размяшчаецца шэраг фірмаў і ўстановаў, у тым ліку Інстытут марской біялогіі і адэскі філіял Інстытута археалогіі НАН Украіны.

На стан 11-й паведамляецца, што не менш за дзесяць чалавек пацярпелі.

На месцы інцыдэнту шмат хуткіх і пажарных машынаў. Горад зацягнула дымам.

Фото: Думская
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках