3 траўня 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На YouTube з'явіўся канал, дзе беларусы патрабуюць, каб Лукашэнка сышоў

18
На YouTube з'явіўся канал, дзе беларусы патрабуюць, каб Лукашэнка сышоў

На канале за кароткі час з'явіліся сотні зваротаў.

Youtube-канал «Лукашэнка, не балатуйся, адпачні!» з'явіўся тыдзень таму, сёння на ім ужо больш за 370 відэа.

Людзі запісваюць свае відэазвароты дома, у машынах, на працоўных месцах і нават на фоне службовых урадавых машынаў ля Дома ўрада. Сярод тых, хто выказаўся, ёсць лекары, настаўнікі, працоўныя з заводаў, менчукі і жыхары рэгіёнаў, школьнікі і пенсіянеры, піша the-village.me.

Большасць людзей на відэа кажуць стандартны тэкст: называюць сваё імя і прозвішча, сваё грамадзянства або месца жыхарства і прамаўляюць фразу «Я супраць таго, каб Аляксандр Лукашэнка балатаваўся ў прэзідэнты ў 2020 годзе». Некаторыя заадно паведамляюць, што яны супраць інтэграцыі з Расеяй.

Канал з'явіўся як рэакцыя на словы Лукашэнкі, якія ён вымавіў падчас «парламенцкіх выбараў»:

– Калі людзі мяне не падтрымаюць на нейкіх выбарах, я на іх не пакрыўджуся. Я ўжо папрацаваў прыстойную колькасць гадоў. Гэта вы думайце, вылучацца мне на гэтых «выбарах» або не... Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых «выбарах». Але калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, вядома, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адкінуць на «выбарах». І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду.

«Гэты канал створаны і выкарыстоўваецца выключна для надання магчымасці беларусам рэалізаваць сваё права на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, гарантаванае арт. 33 Канстытуцыі РБ», – кажуць ягоныя стваральнікі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках