26 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюта Сірыі абрынулася на 46% за месяц

3
Валюта Сірыі абрынулася на 46% за месяц

За 8 гадоў вайны сірыйскі фунт абясцэніўся амаль у 20 разоў.

Абменны курс сірыйскага фунта на чорным рынку дасягнуў рэкордна нізкай адзнакі з 2011 года на фоне фінансавага крызісу ў суседнім Ліване. Як паведамляе газета «Ан-Нахар», у абменных бюро ў Дамаску і Алепа за 1 даляр давалі ў аўторак 920 сірыйскіх фунтаў. Да пачатку канфлікту ў 2011 годзе адзін даляр каштаваў 47 сірыйскіх фунтаў, піша finanz.ru.

На ўнутраным рынку Сірыі рэзка падскочыў попыт на даляры пасля абмежавальных захадаў на выдачу замежнай валюты, уведзеных Цэнтрабанкам Лівана. З лістапада ў Бейруце банкі сталі выдаваць на рукі ўкладчыкам не больш за 300 даляраў на тыдзень.

Эканоміка Сірыі цесна звязаная з ліванскімі банкамі, дзе бізнэсоўцы і заможныя сірыйцы аддаюць перавагу захоўваць свае ашчаджэнні. Акрамя таго, у Ліване працуюць сотні тысяч сірыйскіх грамадзян, якія пераводзяць даляры на радзіму, што з'яўляецца важнай крыніцай паступлення валюты ў краіну.

Да сярэдзіны лістапада абменны курс, які трымаўся на адзнацы 630 сірыйскіх фунтаў за даляр, стаў імкліва падаць і дасягнуў адзнакі 765 сірыйскіх фунтаў. На фінансавым рынку паўстала паніка пасля чутак пра тое, што цэнтрабанк у Дамаску ўстрымаецца на гэты раз ад звычайных пры такой сітуацыі валютных інтэрвенцый.

Спроба ўладаў прыцягнуць сірыйскія капіталы з-за мяжы ў айчынныя банкі выявілася марнай. Ініцыятыва кіраўніка Цэнтрабанка рэспублікі Хазема Карфуля, які паклікаў сірыйскіх бізнэсоўцаў размясціць валютныя ўклады на радзіме, не сустрэла шырокага водгуку.

Як паказвае «Ан-Нахар», вайна прычыніла сірыйскай эканоміцы велізарную шкоду, якая складае, паводле ацэнак спецыялістаў Міжнароднага валютнага фонду, 428 млрд даляраў, што перавышае шасціразовы ВУП краіны на 2010 год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках