26 красавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйная IT-кампанія адмовілася заходзіць на беларускі рынак

27
Буйная IT-кампанія адмовілася заходзіць на беларускі рынак

Яна абрала Польшчу.

IT-кампанія (назва не раскрываецца) з дзясяткамі офісаў ва ўсім свеце, у тым ліку ў Расеі, вясной захацела прыйсці і ў нашу краіну. Але правяла гутаркі з беларусамі - і ўжо ўвосень адмовілася ад ідэі атабарвацца ў Менску. Журналістка Паліна Легіна з dev.by паразмаўляла з чальцом групы з Санкт-Пецярбурга і высветліла, у чым прычына.

Да 2023 года кампанія планавала ўзяць у штат да 200 супрацоўнікаў. Але падчас гутарак з суіскальнікамі (усяго паспелі пагаварыць з 60 людзьмі) выявілася, што ў Менску не прымаюць «незалежнасць, адкрытасць новаму, давер, самастойнасць, ініцыятыву». «У людзей няма адчування, што яны ў кампаніі надоўга», - заявіў суразмоўца dev.by. З ягоных слоў, распрацоўшчыкі лёгка сыходзяць ад аднаго праекта да іншага, але не выказваюць «прыхільнасці прадукту».

Наступная праблема - беларускія ІТ-спецыялісты завышалі свае прафесійныя ўзроўні. Акрамя таго, эйчары папярэджвалі, што для найму сеньёраў з прадуктовых кампаній давядзецца паабяцаць такім праграмістам заробак ад пяці тысяч рублёў на месяц. Гэта б не выклікала значных цяжкасцяў, за выключэннем аднаго «але»: «Праблема ў тым, што ў нашым разуменні многія кандыдаты не былі сеньёрамі», - сказаў прадстаўнік кампаніі ў інтэрв'ю журналістцы dev.by. Таксама ў кампаніі паскардзіліся на «вялікія праблемы» з валоданнем ангельскай у Менску.

Кампанія раскрытыкавала ажыятаж вакол IT-сферы ў Менску, напрыклад, прапановы «даваць безадсоткавыя крэдыты ўсім грамадзянам Беларусі, каб яны маглі стаць ІТ-спецыялістамі». У канцы размовы з карэспандэнтам супрацоўнік фірмы дадаў: «Адначасова з Менскам мы пачалі працу для адкрыцця офіса ў Польшчы. Дык вось, на днях офіс там адкрылі. У Польшчы ўсё выявілася нашмат лепшым, чым у Беларусі».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках