Улада канібалаў павінна сысці
8- Алесь Круткін
- 28.12.2019, 13:33
- 34,143
«Рэйтынг» дыктатуры прабіў чарговае дно.
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», вядомы відэаблогер Алесь Круткін падвёў у каментары прэс-службе кампаніі вынікі адыходнага года і акрэсліў перспектывы на наступны, 2020 год:
– 2019 год быў перадрэвалюцыйны. Галоўны вынік гэтага года – 10 адсоткаў яўкі на псеўдавыбарах у псеўдапарламент. І 5 адсоткаў рэйтынгу ў калгаснай дыктатуры.
Вельмі важным можна назваць і 10 тысячаў беларусаў пад нацыянальнымі сцягамі на перапахаванні Каліноўскага ў Вільні, 3 мільёны праглядаў фільма Нехты пра злачынствы Лукашэнкі і паказанні Гараўскага нямецкаму радыё пра забойствы дыктатарам лідараў беларускай апазіцыі. Усё гэта паказвае на тое, што рэйтынг лукашэнкаўцаў набліжаецца да дна, уся краіна ведае, што Лукашэнка – забойца, і беларуская грамадзянская супольнасць гатовая мабілізавацца за кароткія тэрміны. Гэта паказалі і сустрэчы свабодных людзей 15 і 16 лістапада.
Таксама трэба адзначыць актыўнасць блогераў. У краіне з'явілася блізу 10 яркіх палітычных відэаблогераў як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.
Ад 2020 чакаю аднаго – выхаду на пратэсты сотняй тысячаў беларусаў і рэвалюцыі. Улада канібалаў павінна сысці і стаць мінулым. У краіну трэба вярнуць выбары, парламент, падзел улады на тры незалежныя галіны, мясцовае самакіраванне, свабоду СМІ і адсутнасць цэнзуры, рынкавую эканоміку і адраджэнне дробнага і сярэдняга бізнэсу, незалежнасць прафзвязаў і студэнцкіх рухаў.
Беларусам зычу ў Новым годзе ў першую чаргу вызвалення краіны ад лукашысцкай акупацыі. А астатняе ўсё дадасца.