26 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РАН пралічылі сцэнары распаду Расеі на федэральныя акругі

11
У РАН пралічылі сцэнары распаду Расеі на федэральныя акругі

Цяперашні расейскі стан можна параўнаць з СССР напярэдадні распаду.

У Расейскай акадэміі навук разлічылі гіпатэтычны сцэнар, у якім адзіная эканамічная прастора РФ распадаецца на аўтаномныя ўтварэнні па межах федэральных акругаў.

Разлікі праводзіліся паводле аналогіі з мадэляваннем развалу СССР у канцы 1980- - тады даследавалася, якую долю ад існага спажывання страцяць саюзныя рэспублікі ў выпадку разрыву эканамічных сувязяў, распавёў у інтэрв'ю «Коммерсанту» намеснік дырэктара ў навуцы Інстытута эканомікі прамысловай вытворчасці Сібірскага аддзялення РАН, доктар эканамічных навук, чалец-карэспандэнт РАН Віктар Суслаў.

Вынікі даследаванняў што да расейскай эканомікі, якія праводзяцца апошнія дзесяць гадоў, выявіліся, з ягоных слоў, несуцяшальнымі.

«Самым самадастатковым макрарэгіёнам Расеі з'яўляецца Паўночна-Заходняя федэральная акруга. У стане аўтаркіі ён захоўвае 85,4% зыходнага ўзроўню свайго мэтавага паказчыка. Гэта нават больш, чым аналагічны расейскі паказчык напярэдадні распаду СССР (64,6%)», - дзеліцца вынікамі разлікаў Суслаў.

Нядрэнна, з ягоных слоў, выглядае Сібірская федэральная акруга (54,2%), значна горш - Уральская акруга (22,5%). У астатніх федэральных акругах разрыў вонкавых сувязяў зводзіць на нішто іх мэтавы паказчык.

«Самым злосным «паразітам» на «целе» Расеі з'яўляецца Цэнтральная федэральная акруга. Яе «ўнёскі» ў мэтавыя паказчыкі ўсіх федэральных акругаў выявіліся адмоўнымі, прычым «вынікам» яе «ўзаемадзеяння» з Паўночна-Заходняй акругай з'яўляецца скарачэнне мэтавага паказчыка апошняга амаль на адну чвэрць», - распавядае Суслаў.

Пры гэтым Цэнтральная федэральная акруга разам з Масквой - гэта рэальны расейскі цэнтр - навукова-адукацыйны, інавацыйна-тэхналагічны, культурны, транспартна-лагістычны, фінансавы і г.д., пералічвае ён: «Цяперашняя сітуацыя - следства непрапарцыйна і несправядліва вялікіх даходаў, што атрымліваюцца перш за ўсё ў Маскве. Фінансавыя рэсурсы штучна сцягваюцца ў федэральны цэнтр з усёй краіны».

«Працоўнымі конікамі» ў сістэме расейскіх макрарэгіёнаў выступаюць Паўночна-Заходняя, Уральская, Сібірская і Далёкаўсходняя федэральныя акругі, кажа акадэмік. Прыволжская, Паўночнакаўказская і Паўднёвая федэральныя акругі, наадварот, маюць адмоўнае сальда ўзаемадзеяння, хоць і не такое вялікае як Масква.

«Чыста абстрактна можна супаставіць цяперашні расейскі стан з СССР напярэдадні распаду», - канстатуе Суслаў, дадаючы, зрэшты, што з’яўленне на «гарызонце» лозунга «досыць карміць Маскву» наўрад ці ініцыюе палітычны распад краіны.

«Усё ж дужа моцныя культурна-гістарычныя асновы адзінства Расеі. Але да разумення цэнтральнымі ўладамі неабходнасці рашучых крокаў у бок рэальнага федэралізму пагроза гэтага лозунгу можа, спадзяюся, прывесці», - рэзюмуе акадэмік.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках