2 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А я, атрымліваецца, дармаедка?»

3
«А я, атрымліваецца, дармаедка?»
ФОТА: BORTNIKAU.LIVEJOURNAL.COM

Беларуску з 4-гадовым дзіцем папрасілі пацвердзіць, што яна не дармаедка.

Жыхарка Бабруйска Таццяна разам з апошняй квітанцыяй ад ЖКГ атрымала паведамленне ад гарадской камісіі садзейнічання занятасці. У ім гаворыцца, што камісія «не мае звестак пра яе занятасць у эканоміцы». Таццяна сапраўды не працуе, і на яе аформленая кватэра, але пры гэтым у яе ёсць чатырохгадовае дзіця. «У законе пазначана, што дармаедамі не з’яўляюцца тыя, у каго ў сям'і ёсць дзеці да 7 гадоў. А я, атрымліваецца, дармаедка?» - здзіўляецца Таццяна. У камісіі tut.by запэўнілі, што поўны кошт камунальных плацяжоў аплачваць ёй не давядзецца.

Цяпер Таццяна не працуе з сямейных абставін.

- Муж працуе дальнабойнікам у Еўропе, таму адсутнічае ў краіне па 2-3 месяцы. У нас двое дзетак, старэйшаму 8 гадоў, малодшаму 4 гады 5 месяцаў, - тлумачыць яна.

У паведамленні ад камісіі па садзейнічанню занятасці, якое атрымала Таццяна, гаворыцца, што «цяпер фармуецца папярэдні спіс грамадзян, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі коштамі (тарыфамі), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне за першы квартал 2020 года».

А прыйшло ёй гэта паведамленне таму, што «камісія не мае звестак аб вашай занятасці ў эканоміцы». Да 21 студзеня 2020 года камісіі трэба падаць пацверджанне занятасці або знаходжання ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, інакш Таццяне давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг.

ФОТА ПАДАДЗЕНАЕ ГЕРАІНЯЙ ПУБЛІКАЦЫІ

- Выходзіць, я згодна з гэтым дэкрэтам дармаедка і абавязаная буду аплачваць 100% за камунальныя паслугі? Хоць у самім законе пазначана, што дармаедамі не з’яўляюцца тыя, у каго ёсць у сям'і дзеці да 7 гадоў, - здзіўляецца Таццяна.

У гарадской камісіі садзейнічання занятасці запэўнілі, што «хвалявацца не трэба, плаціць не давядзецца».

- Ёй проста трэба патэлефанаваць нам, каб вырашыць гэтае пытанне. У базе шмат недакладных звестак, таму мы правяраем, каб была дакладная інфармацыя. Мы проста паведамляем людзям пра тое, што яны ёсць у базе звестак, але ніхто не кажа, што ім трэба будзе плаціць.

У камісіі тлумачаць, што базу звестак аб дармаедах фармуюць зыходзячы з таго, хто зарэгістраваны ў кватэры.

- Часам ёсць інфармацыя, што дзіця ёсць, а чалавек, напрыклад, 1960 года нараджэння. Гэта не іх дзіця, але яно прапісанае. Ёсць такія несупадзенні, але цяпер усё дапрацоўваецца, дарабляецца. Па ідэі, іх не павінна быць, - распавялі ў камісіі.

Колькі чалавек у Бабруйску трапіла ў гэты папярэдні спіс не занятых у эканоміцы, нам не паведамілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках