2 траўня 2024, Чацвер, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пазычыла ў Кітая $ 500 мільёнаў

29
Беларусь пазычыла ў Кітая $ 500 мільёнаў

У Мінфіне гэта назвалі «беспрэцэдэнтнай угодай».

У панядзелак, 16 снежня 2019 года, у Шанхаі Беларусь (у асобе Міністэрства фінансаў) і Шанхайскі філіял Банка развіцця Кітая падпісалі Пагадненне аб вылучэнні тэрміновага крэдыту на суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў (больш за 500 млн даляраў), паведаміла прэс-служба Мінфіна, піша tut.by.

Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты, у тым ліку на выплату і абслугоўванне дзяржаўнай пазыкі, падтрыманне золатавалютных рэзерваў, спрыянне развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем.

У Мінфіне адзначаюць «беспрэцэдэнтнасць гэтай угоды», якая «сведчыць пра новы ўзровень стасункаў» Беларусі і Банка развіцця Кітая, павышэнне даверу кітайскіх фінансавых інстытутаў да Беларусі як надзейнага пазычальніка.

Пра тое, што Мінфін Беларусі працуе над гэтай пазыкай, было вядома яшчэ летам гэтага года.

Пасля таго як Менск страціў надзею атрымаць крэдыт урада Расеі на суму 600 млн даляраў, ён стаў праводзіць інтэнсіўныя перамовы з кітайскім бокам у гэтым пытанні. Сітуацыя пагаршалася яшчэ і тым, што Беларусь не атрымала сёмы транш крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця на 200 млн даляраў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках