26 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая максімальная працягласць жыцця чалавека

19
Стала вядомая максімальная працягласць жыцця чалавека

Лічбы здзіўляюць.

Максімальная натуральная працягласць жыцця прадстаўнікоў роду людзей, да якога належыць, між іншым, чалавек разумны, складае 38 гадоў. Да такой высновы прыйшлі аўстралійскія навукоўцы. Адпаведнае даследаванне апублікаванае ў часопісе Scientific Reports, піша lenta.ru.

«За апошнія 200 гадоў сярэдняя чаканая працягласць жыцця людзей [чалавека разумнага] вырасла больш чым удвая праз сучасную медыцыну і змяненняў у ладзе жыцця», - адзначаюць спецыялісты.

Навукоўцы таксама ацанілі натуральную мяжу жыцця шэрагу млекакормячых. Між іншым, гэты паказчык для грэнландскага кіта складае 268 гадоў, што на 58 гадоў больш, чым лічылася раней.

Да падобных высноў навукоўцы прыйшлі, прааналізаваўшы эпігенетычныя змены ДНК у больш за 200 відаў жывёл.

У жніўні 2017 года ў Тылбургскім універсітэце (Нідэрланды) распавялі, што максімальна магчымая працягласць жыцця жанчыны складае 115,7 года, а мужчыны - 114,1 года.

У чэрвені 2017 года канадскія навукоўцы паведамілі, што сярэдняя максімальная працягласць жыцця чалавека (гэта значыць сярэдняя сярод усіх доўгажыхароў Зямлі) большая, чым заяўлялася ў даследаванні амерыканскіх медыкаў, апублікаваным у кастрычніку 2016 года, дзе максімальная працягласць жыцця чалавека ацэньвалася ў 115 гадоў, а абсалютная мяжа - у 125 гадоў.

Найстарэйшай з людзей, якія калі-небудзь жылі на Зямлі, чые даты нараджэння і смерці афіцыйна пацверджаныя, была францужанка Жанна Кальман, якая памерла ў жніўні 1997 года і якая пражыла 122 гады, 5 месяцаў і 14 дзён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках