5 траўня 2024, Нядзеля, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве высмеялі незвычайны рамонт у Расеі

21
У Сеціве высмеялі незвычайны рамонт у Расеі

Не стае трыпутніка.

Карыстальнікаў сеткі насмяшыў і адначасова нажахаў рамонт электраапоры ў горадзе Зея Амурскай вобласці (РФ), піша apostrophe.ua.

Фатаграфію размясцілі ў запісе горада Зея. Вестник у Instagram.

Электраапору, якая знаходзіцца па адрасе: мікрараён Светлы, 48 блізу сярэдняй школы №5, парамантавалі з дапамогай чорнай клейкай стужкі. На фота бачна, што расколіны, якімі пакрылася канструкцыя, занадта вялікія. Бетонная апора патрабуе капітальнага рамонту або замены. Інакш яна можа абрынуцца на галовы гараджанам. Жыхары горада кажуць, што слуп пачаў разбурацца яшчэ ў 2017 пасля таго, як у яго заехала машына.

Своеасаблівы рамонт парадаваў карыстальнікаў сеткі:

«Можна яшчэ трыпутнік прыкласці».

«Зялёнкай памажце».

«Лейкапластыр не дапаможа. Трэба зашыць расколіну, а затым убінтаваць»

«Гэта смешна, пакуль ён не абрынуўся і нікога не забіў», - напісалі ў каментарах да фота.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках