5 траўня 2024, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатныя SIM-карты з РФ: новы развод

25
Бясплатныя SIM-карты з РФ: новы развод

У Беларусі на вакзалах бясплатна раздаюць расейскія SIM-карты, браць іх не варта.

У Telegram-канале «Транспарт Беларусі» адзін з карыстальнікаў распавёў пра новую схему разводу даверлівых беларусаў (і не толькі). Месца дзеяння: вакзал. У аўтобус, які адпраўляецца ў Маскву, заходзіць мужчына і прапануе цалкам бясплатна расейскія SIM-карты, піша «Онлайнер». Здавалася б: ну хоць раз пашанцавала, вось тая самая халява! Але ўсё аказваецца не так празаічна.

Пасажыр з гэтага рэйса спытаў знаёмых з Масквы, чаму раптам сімкі раздаюць мінакам бясплатна. Тыя былі ў курсе сітуацыі.

Высветлілася, што гэта свежая схема разводу: як толькі папоўніце баланс SIM-карты, вашы грошы адразу ж здымуць.

Дзеля дробных сум зламыснікі могуць і заленавацца, а варта закінуць больш-менш адчувальныя грошы - хутчэй за ўсё, з балансу іх умомант выведуць.

Чаму кіроўца і ягоны напарнік у аўтобусе не адрэагавалі? У салон заходзіць чалавек без квітка, відавочна нікога не выпраўляе і нешта пачынае прапаноўваць пасажырам - нібыта як старонніх у транспарце быць не павінна. Пытанне, увогуле, адкрытае. У відавочцы сітуацыі ёсць версія, як гэта магчыма, але без довадаў мы агучваць яе не будзем.

Маштабы праблемы пакуль невядомыя.

Адзін з чытачоў распавёў, што SIM-карты раздаюць ужо даволі даўно. Ён карыстаўся ўзятай сімкай і папаўняў яе баланс - максімум на $30. Чытач кажа, што і не разумеў, навошта іх раздаюць: думаў, што ёсць нейкія бонусы за папаўненне рахунку, і гэтыя плюшкі атрымліваюць тыя, хто дае карткі.

Таксама на сувязь выйшаў яшчэ адзін чытач: ён сцвярджае, што «даўно ў гэтай тэме» і разводу тут няма, маўляў, суцэльныя плюсы. Схема такая: аператары сотавай сувязі працуюць з дылерамі, каб атрымаць большы ахоп і павялічыць кліенцкую базу. За кожную актываваную SIM-карту (лічацца тыя, на рахунак якіх паклалі больш за 300 расейскіх рублёў - прыкладна дзесяць беларускіх) аператар плаціць дылеру нейкі адсотак. Дакладную лічбу суразмоўца назваць адмовіўся.

Пры гэтым застаецца незразумелым іншы момант: у Расеі, як і Беларусі, афіцыйна набыць SIM-карту і зарэгістраваць нумар можна толькі па пашпарце. «Пасля сімкі на каго-небудзь рэгіструюцца», - распавёў наш суразмоўца. Дарэчы, аднавіць страчаную SIM вы не зможаце: яна ж на вас не запісаная. У выпадку з раздачай SIM-карт незразумела, на каго яны рэгіструюцца (хутчэй за ўсё, на падстаўныя юрыдычныя асобы). Да таго ж у Расеі ашуканская схема з раздачай бясплатных SIM даўно вядомая: пра яе пісалі многія выданні.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках