5 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павялічылі базавую велічыню

12
У Беларусі павялічылі базавую велічыню
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Такую пастанову сёння прыняў Савет Міністраў.

У Беларусі павялічылі базавую велічыню да 27 рублёў. Гэта на 1,5 рубля больш, чым цяпер. Змены прадугледжаныя пастановай Савет Міністраў №861 ад 13 снежня, піша tut.by.

Павелічэнне базавай велічыні адбудзецца з 1 студзеня 2020 года.

У апошні раз яе падвышалі з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рубля), а да гэтага - з 1 студзеня 2018 га (з 23 да 24,5 рубля).

З ростам базавай павялічваюцца як некаторыя выплаты, так і штрафы.

Да прыкладу, дапамога ў беспрацоўі ў Беларусі не можа перавышаць дзве базавыя велічыні. Адпаведна, з новага года максімальная дапамога ў беспрацоўі складзе 54 рублі (цяпер - 51 рубель). Мыта за выдачу новага пашпарта складзе 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля), за паскораную выдачу - яшчэ 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля). Рэгістрацыя шлюбу з наступнага года таксама падаражэе да 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля). Яшчэ даражэй абыдзецца развод: першы раз - да 108 рублёў (цяпер - да 102 рублі), другі і наступныя - да 216 рублёў (цяпер - 204 рублі).

Разам з базавай велічынёй многае зменіцца для кіроўцаў: да гэтага паказчыка прывязаныя многія аўтамабільныя штрафы. Так, з новага года штраф за кіраванне без тэхагляду пры першым парушэнні на працягу года можа скласці ад 27 да 81 рубля (цяпер - ад 25,5 да 76 рублёў), пры паўторным - ад 54 да 162 рублёў (цяпер - ад 51 да 127,5 рубля). Штраф за кіраванне ў нецвярозым стане складзе ад 1350 да 2700 рублёў (цяпер - ад 1275 да 2550 рублёў).

Базавая велічыня - гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную вартасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных дабротаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках