5 траўня 2024, Нядзеля, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве 2020-ы абвешчаны Годам Яна Паўла II

1
У Літве 2020-ы абвешчаны Годам Яна Паўла II
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА PIXABAY.COM

Такую пастанову Сойм Літвы прыняў, каб ушанаваць памяць Папы Рымскага польскага паходжання.

Літоўскі парламент абвясціў 2020-ы Годам Яна Паўла II. Такую пастанову Сойм Літвы прыняў, каб ушанаваць памяць Папы Рымскага польскага паходжання. З гэтай ініцыятывай выступіла Перадвыбарная акцыя палякаў у Літве - Саюз хрысціянскіх сем'яў, паведамляе «Польское радио».

Пастанову ў гэтым пытанні Сойм прыняў аднагалосна. У пастанове гаворыцца, што Ян Павел II быў першым папам, які наведаў Літву, і яго паломніцтва ў 1993 годзе стала вялікай маральнай і дыпламатычнай падтрымкай для краіны неўзабаве пасля аднаўлення незалежнасці.

Паводле прапановы Сойма ўрад Літвы цяпер распрацуе праграму святкавання Года Яна Паўла II.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках