5 траўня 2024, Нядзеля, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыстаў расейскага «НТВ» у Барыспалі развярнулі назад у РФ

12
Прапагандыстаў расейскага «НТВ» у Барыспалі развярнулі назад у РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Украінскія памежнікі не паверылі мэце прыезду расейцаў.

Здымачную групу расейскіх прапагандыстаў тэлеканала «НТВ» не пусцілі ва Украіну, калі тыя праходзілі пункт кантролю ў аэрапорце «Барыспаль».

Пра гэта ў эфіры НТВ паведаміў адзін з вядучых тэлеканалу Сяргей Савін, піша сайт unian.net.

З ягоных слоў, яны адразу распавялі памежнікам пра тое, хто яны такія, адкуль і назвалі мэту паездкі. Расейцы сцвярджалі, што прыехалі ва Украіну даведацца больш пра справу забітага Паўла Шарамета, газавыя перамовы і абмен палоннымі.

Падчас праверкі дакументаў усё праходзіла ветліва і дыпламатычна, падкрэсліў Савін.

«Затым запрасілі да адказнай асобы, была ўручаная пастанова: адмова ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы на ўезд ва Украіну. Афіцыйная прычына - я не змог пацвердзіць мэту запланаванага знаходжання тут», - сказаў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках