5 траўня 2024, Нядзеля, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшы фільм гэтага года

Названы найлепшы фільм гэтага года

Ён з'явіўся на экранах летам.

Эксперт часопіса The Hollywood Reporter Тод Макарці назваў найлепшыя фільмы 2019 года. Лідарам рэйтынгу стала стужка амерыканскага рэжысёра Квенціна Таранціна «Аднойчы ў... Галівудзе», гаворыцца на сайце выдання, піша korrespondent.net.

Галоўныя ролі ў фільме, які выйшаў у пракат летам сёлета, выканалі галівудскія зоркі Брэд Піт і Леанарда Ды Капрыа.

«Серабро» ў крымінальнага трылера рэжысёраў Бэна і Джошуа Сэфдзі «Неаграненыя каштоўнасці». У галоўнай ролі - Адам Сэндлер.

Тройку лідараў замыкаюць «Маленькія жанчыны» Грэты Гервіг з Сіршай Ронан, Эмай Уотсан і Цімаці Шаламэ.

Таксама ў дзясятцы найлепшых кінакарцін 2019 года:

«Ірландзец», рэжысёр Марцін Скарсэзэ,

«Партрэт дзяўчыны ў агні», рэжысёр Селін Сьяма,

«Апошні чорны ў Сан-Францыска», рэжысёр Джо Талбат,

«Ford супраць Ferrari», рэжысёр Джэймс Мэнголд,

«1917», рэжысёр Сэм Мэндэс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках