5 траўня 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя яшчэ на год падоўжыла замарожванне актываў Януковіча

4
Швайцарыя яшчэ на год падоўжыла замарожванне актываў Януковіча

Таксама замарожаныя актывы ягонага атачэння.

Швайцарыя яшчэ на год падоўжыла тэрмін дзеяння замарожвання актываў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і асоб з ягонага атачэння, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Сёння Федэральная рада Швайцарыі працягнула на адзін год прэвентыўнае замарожванне актываў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ягонага атачэння (блізу 70 млн швайцарскіх франкаў). Мэтай гэтай пастановы з'яўляецца падтрымка судовага супрацоўніцтва паміж Швайцарыяй і Украінай", - гаворыцца ў паведамленні.

У 2014 годзе Швайцарыя замарозіла актывы Януковіча на суму 70 млн швайцарскіх франкаў (больш $69 млн) тэрмінам на 3 гады.

Мінулым разам Швайцарыя на год падоўжыла замарожванне актываў Януковіча і асоб з ягонага атачэння 20 снежня 2018 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках